Як Зяленскі жартаваў пра Лукашэнку (відэа)
Кіраўнік Беларусі згадваецца ў шоў "Вячэрні квартал", серыяле "Слуга народа" і ў мультфільме "Казачная Русь".
Гумарыстычныя праекты Уладзіміра Зяленскага і студыі "95 квартал" не абыходзяцца без надзённых жартаў пра палітыку. Комікі іранізуюць як з украінскіх палітыкаў, так і з замежных. Не абмінулі і кіраўніка Беларусі: Аляксандр Лукашэнка згадваецца ў шоў "Вячэрні квартал", серыяле "Слуга народа", а ў мультфільме "Казачная Русь" з'яўляецца яго анімацыйная версія.