Байкер захоўваў зараджаны пісталет паміж... ягадзіц
Байкер захоўваў зараджаны пісталет паміж... ягадзіц. Здарэнне адбылося ў Аўстраліі ў горадзе Брысбейн. Паліцыя мяркуе, што мужчына звязаны з адной з падпольных груповак байкераў. Яны спынілі аўтамабіль і падчас агляду знайшлі пісталет. Пасля гэтага праваахоўнікі і агледзелі мужчыну. Яны знайшлі адназарадны пісталет у... заднім праходзе, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
У кватэры затрыманага знаходзіліся выбухоўка, наркотыкі і пісталет-электрашокер. Мужчыну абвінавацілі ў незаконным захоўванні зброі і наркотыкаў. Яго суд адбудзецца 21 снежня.
Фота: queensland police