Джо Байдэн гаварыў з Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Жэневе пра Беларусь. Пра гэта прэзідэнт ЗША распавёў на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы (прэзідэнт Расіі на сваёй прэс-канферэнцыі пра Беларусь не згадваў).
Байдэн выказаў расійскаму прэзідэнту заклапочанасць сітуацыяй у нашай краіне. Па словах амерыканскага прэзідэнта, Пуцін "не не пагадзіўся з тым, што здарылася, у яго проста іншая перспектыва, што з гэтым рабіць".
Як вядома, ЕС і ЗША дамовіліся прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за пасадку рэйса Ryanair. Безумоўна, гэтае здарэнне на сустрэчы было згаданае.