БАТЭ згуляў унічыю з “Іслаччу” ў ¼ фіналу Кубка Беларусі

БАТЭ згуляў унічыю з “Іслаччу” ў ¼ фіналу Кубка Беларусі

БАТЭ згуляў з “Іслаччу” ўнічыю ў першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі па футболе. 9 сакавіка барысаўчане прымалі “ваўкоў” на сваім полі і спачатку адчувалі моцны прэсінг з боку гасцей. Зрэшты, яны здолелі адкрыць лік намаганнямі свайго навабранца Вілюма Вілюмсана з Ісландыі, які забіў гол на 35-й хвіліне. Аднак праз хвіліну госці зраўнялі лік — адзначыўся Аляксандр Макась.

У другім тайме гаспадары спрабавалі атакаваць і стварылі некалькі небяспечных момантаў, аднак браму “Іслачы” так і не паразілі. Вынік матчу — 1:1.

Сустрэча ў адказ паміж “Іслаччу” і БАТЭ адбудзецца 14 сакавіка. А сёння першы паядынак ¼ фіналу таксама гуляюць “Віцебск” і  гомельскі “Лакаматыў”, прадстаўнік Д2. У нядзелю, 10 сакавіка, пройдуць яшчэ дзве чвэрцьфінальныя сустрэчы — “Дынама” (Мінск) — “Слуцк”, “Шахцёр” — “Белшына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі