БАТЭ выйграў у "Славіі", але выбыў з Лігі чэмпіёнаў

БАТЭ выйграў у "Славіі", але выбыў з Лігі чэмпіёнаў

2 жніўня ў Барысаве прайшоў другі матч паміж мясцовым БАТЭ і пражскай "Славіяй" у трэцім раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першая сустрэча скончылася перамогай "Славіі" з лікам 1:0.

У сённяшнім матчы барысаўскі клуб адкрыў лік ужо на шостай хвіліне, дзякуючы Мікалаю Сігневічу. Толькі пад канец першага тайма гол, які забіў Мілан Шкода, дазволіў чэхам зраўняць лік. На перапынак каманды сыходзілі з нічыёй.

У другім тайме на 46-й хвіліне Ігар Стасевіч зноў вывеў БАТЭ наперад — 2:1. І да канца гульні лік пасля гэтага не змяніўся. 

Хаця барысаўская каманда выйграла матч, але ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў яна не прайшла: па суме ачкоў у дзвюх сустрэчах туды выйшла "Славія". БАТЭ цяпер будзе гуляць у кваліфікацыйным раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы. Лёсаванне раўнду адбудзецца 4 жніўня ў 13.00 паводле беларускага часу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі