Вы тут

БАТЭ выйграў у "Русенборга" — 2:1

БАТЭ — "Русенборг" / Дар'я Буракіна, TUT.by

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў чэмпіёна Нарвегіі клуба "Русенборг" — 2:1. Сустрэча адбылася 24 ліпеня на "Барысаў-Арэне". Гэта быў першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 

Першы гол ужо на чацвёртай хвіліне гульні з пенальці забіў Ігар Стасевіч. Аднак на 25-й хвіліне Андэрс Конрадсэн аднавіў раўнавагу. На перапынак каманды сышлі з нічыёй — 1:1. 

У другой палове сустрэчы на 51-й хвіліне з падачы Стасевіча гол забіў Максім Скавыш. Гэты мяч і прынёс перамогу барысаўскай камандзе. 

Матч у Нарвегіі пройдзе 31 ліпеня.