БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

БАТЭ выйшаў у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы! 13 снежня ў Грэцыі ў апошнім матчы групавога раўнда быў абыграны ПАОК — 3:1. Гэтай камандзе барысаўчане прайгралі 4 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" — 1:4. У сённяшнім матчы дружына Аляксея Багі ўпэўнена стартавала, забіўшы ў першай палове гульні адразу тры мячы. На 18-й хвіліне вызначыўся Максім Скавыш, а потым Мікалай Сігневіч аформіў дубль (42-я і 45-я хвіліны). 

Пасля перапынку гаспадары размачылі лік. А неўзабаве з поля выдалілі Сігневіча, і барысаўчанам давялося паўгадзіны адбівацца, думаць толькі пра абарону. І яны выстаялі.

У іншым матчы групы "Відзі" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 2:2. "Чэлсі" набраў 16 ачкоў, БАТЭ — 9, "Відзі" — 7, ПАОК — 3.

Акрамя БАТЭ, у 1/16 фіналу выйшлі "Вільярэал", "Севілья", "Краснадар", "Рэн", "Мальме", "Рапід", "Алімпіякос", "Селтык", "Славія", "Генк", "Арсенал", "Айнтрахт", "Дынама" (Заграб), "Дынама" (Кіеў), "Рэд Бул Зальцбург", "Зеніт", "Чэлсі", "Лацыё", "Спортынг", "Фенербахчэ", "Баер", "Беціс", "Цюрых", "Бруге", "Інтэр", "Напалі", "Галатасарай", "Бенфіка", "Шахцёр", "Вікторыя" і "Валенсія". Лёсаванне плей-оф адбудзецца 17 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі