БАТЭ выйграў у мінскага "Дынама" — 1:0 (відэа)

БАТЭ выйграў у мінскага "Дынама" — 1:0 (відэа)

23 траўня на мінскім стадыёне "Трактар" у прысутнасці 10800 гледачоў адбыўся матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі паміж мінскім "Дынама" і БАТЭ. Госці святкавалі перамогу з лікам 1:0. Адзіны гол у барысаўскай каманды забіў Мірка Іваніч на 74-й хвіліне. 

У іншай сённяшняй сустрэчы "Слуцк" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю — 1:1. Спярша "Слуцк" выйшаў наперад дзякуючы Мілашу Ніколічу. Аднак у другой палове гульні брастаўчан выратаваў Арцём Мілеўскі, які зраўняў лік.

БАТЭ па-ранейшаму ўзначальвае турнірную табліцу, маючы цяпер 24 ачкі. Другое месца займае мінскае "Дынама" з 17 ачкамі, на трэцім ідзе "Слуцк" — у яго 15 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі