БАТЭ выйграў у “Мінска” (відэа)

Барысаўскі клуб гуляў на выездзе са сталічнай камандай. Вынік сустрэчы — 0:1. Гол на 23-й хвіліне забіў форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў. Гэта ягоны 9-ты гол у чэмпіянаце краіны і цяпер футбаліст дагнаў па колькасці забітых мячоў гульца “Шахцёра” Паўла Сітко. Радзівонаў такім чынам трапіў у лік найлепшых бамбардзіраў.



Па колькасці заробленых ачкоў па сістэме “гол+пас” ён лідуе. Нападаючы ў сёлетнім чэмпіянаце забіў 9 мячоў і аддаў 5 галявых перадач.



Астатнія сустрэчы 17-га тура пройдуць 13 і 14 ліпеня: “Шахцёр” — “Славія”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Брэст), “Гомель” — “Дынама” (Мінск), “Нафтан” — “Белшына”, “Дняпро” — “Нёман”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі