БАТЭ страціў першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ страціў першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ страціў першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У панядзелак у цэнтральным матчы 6-га тура барысаўчане ў гасцях згулялі ўнічыю з мінскімі дынамаўцамі — 2:2. Два галы (першы, з пенальці, і апошні) забіў Іван Бахар.

Вынікі іншых матчаў тура: "Нёман" — "Энергетык-БДУ" — 1:4, "Віцебск" — "Днепр" — 2:1, "Шахцёр" — "Гомель" — 1:0, "Іслач" — "Мінск" — 2:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Белшына" — 1:3, "Слуцк" — "Славія" — 1:0, "Дынама" (Брэст) — "Арсенал" — 0:0.

У БАТЭ 16 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 13, у мінскага "Дынама" — 12.

Матчы 7-га тура пройдуць 7-8 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі