БАТЭ разграміў брэсцкае “Дынама” (відэа)

Матчам “Дынама” (Брэст) — БАТЭ завяршыўся 5-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Госці былі не вельмі актыўнымі ў першым тайме і забілі адзін гол, але ў другой палове гульні ажывіліся настолькі, што давялі лік да разгромнага 0:4. Тры гола належаць Сяргею Крыўцу, адзначыўся таксама Міхаіл Гардзейчук.



Такім чынам, БАТЭ па выніках 5-га тура займае 2-е месца ў турнірнай табліцы і адстае ад мінскага “Дынама” на адно ачко. Даволі нечакана на 3-е месца вырваўся наваполацкі “Нафтан”, які сёння адолеў у гасцях “Мінск” — 0:1. У каманд з тройкі лідараў 13, 12 і 11 ачкоў адпаведна.



Між тым салігорскі “Шахцёр” адсунуўся на 4-е месца — у яго 9 ачкоў.



Нагадаем вынікі іншых гульняў 5-га тура: “Белшына” — “Слуцк” — 1:2, “Гомель” — “Дынама” (Мінск) — 0:2, “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0, “Шахцёр” — “Дняпро” — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі