БАТЭ прайграў данецкаму "Шахцёру" — 0:5 (відэа)

Барысаўчане правялі матч пераважна ў абароне. Спробы атак былі няўдалымі з-за браку ў перадачах, а ўдараў па браме гаспадароў поля практычна і не было. "Шахцёр" у першым тайме вызначыўся толькі аднойчы — на 19-й хвіліне гол забіў Срна. У некалькіх выпадках выратаваў Чэрнік.

Другі тайм БАТЭ правёў у меншасці — ужо пасля свістка на перапынак атрымаў "за размовы" дзве жоўтыя і чырвоную картку Хагуш.

На 48-й хвіліне Тэйшэйра робіць лік 2:0, на 58-й Луіс Андрыяна рэалізуе пенальці (яго "зарабіў" Яблонскі), а на 83-й і 90-й забіў з гульні — 5:0 (8 мячоў у двух матчах з барысаўчанамі!).

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Гайдучык, Хагуш, Младзенавіч, Палякоў, Яблонскі (Валадзько М., 60), Карніцкі, Валадзько A., Гардзяйчук, Якаўлеў (Аляхновіч, 46), Сігневіч (Радыёнаў, 70).

Нагадаем, у папярэдніх матчах БАТЭ прайграў "Шахцёру" — 0:7 і "Порту" — 0:6, выйграў у іспанскага "Атлетыка" — 2:1. 25 лістапада барысаўчане прымаюць партугальскі клуб, а 10 снежня гуляюць у гасцях з "Атлетыкам".

У іншым матчы нашай групы "Атлетык" прайграў "Порту" — 0:2. Пасля 4-х тураў лідыруе "Порту" — 10 ачкоў, у "Шахцёра" — 8, у БАТЭ — 3, у "Атлетыка" — 1 ачко.

Ермаковіч заявіў, што не можа папракнуць футбалістаў БАТЭ

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі