БАТЭ перамог у Лізе чэмпіёнаў "Атлетык" — 2:1 (відэа)

Барысаўчане гулялі ў наступным складзе: Чэрнік, Хагуш, Філіпенка (капітан), Младзенавіч, Палякоў, Яблонскі, Карніцкі (Радзівонаў, 86), А. Валадзько, М. Валадзько (Якаўлеў, 80), Гардзяйчук (Аляхновіч, 90), Сігневіч. Як бачым, Аляксандр Ермаковіч асвяжыў склад каманды, у стартавым складзе з'явіліся Сігневіч, Яблонскі і Карніцкі. І, трэба адзначыць, што не памыліўся — каманда змагалася, гуляла і галоўнае — забівала галы.

На 19-й хвіліне вызначаецца Дзяніс Палякоў, а на 41-й — Аляксандр Карніцкі (з дапамогай рыкашэта ад нагі абаронцы гасцей). Адзначым яшчэ ўдар Мікалая Сігневіча ў штангу. На жаль на апошняй хвіліне першага тайма БАТЭ прапусціў гол ад Адурыса — 2:1. У другім тайме каманды гулялі на сустрэчных курсах, мелі добрыя моманты, але іх рэалізаваць не змаглі. Барысаўчане перамаглі і рэабілітаваліся пасля разгрому ад "Порту" (0:6).

21 кастрычніка БАТЭ прымае на сваім полі данецкі "Шахцёр", які на апошніх хвілінах упусціў перамогу ў матчы з "Порту" — 2:2. У нашай групе 4 ачкі набраў "Порту", 3 ачкі — БАТЭ, 2 — "Шахцёр", у "Атлетыка" толькі 1 ачко.

Расклад матчаў БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі