БАТЭ саступіў “Чэлсі” 0:1, але захоўвае шансы на выхад у плэй-оф

БАТЭ саступіў “Чэлсі” 0:1, але захоўвае шансы на выхад у плэй-оф

Барысаўскі БАТЭ саступіў англійскаму “Чэлсі” ў матчы групавога этапа Лігі Еўропы. 8 лістапада каманды сустрэліся на “Барысаў-Арэне” ў другі раз. Першая сустрэча прайшла ў Лондане і скончылася перамогай англічанаў — 3:1.

Хатняя параза была мінімальнай — 0:1. Пры гэтым у першым тайме гаспадары стваралі болей небяспечных момантаў і не пускалі гасцей да сваёй брамы. Толькі ў другім тайме Аліўе Жыру ўсё ж здолеў адкрыць лік. БАТЭ спрабаваў адыграцца, але безвынікова.

У сваёй групе L БАТЭ займае апошняе, 4-е месца. За чатыры гульні барысаўчане здабылі толькі адну перамогу — гэта быў матч з венгерским “МОЛ Відзі”, дзе яны выйгралі ў гасцях з лікам 2:0. Раней БАТЭ саступаў таксама грэчаскаму ПАОКу — 1:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі