Баевікі ДНР спалілі выбарчы ўчастак на Данеччыне

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сяргея Цігіпка ў ЦВК Аляксандра Паўленка на брыфінгу ў Кіеве, інфармуе Цензор.НЕТ.



“На Данбасе, там дзе праходзяць выбары, парушэнні назіраюцца менавіта ад прадстаўнікоў гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі. Ёсць факты і падпалу, і поўнага спалення памяшкання ўчастковай выбарчай камісіі”, — сказала Паўленка, удакладніўшы, што гэты выпадак зафіксаваны ў Арцёмаўску Данецкай вобласці.



Апроч таго, яна паведаміла, што ёсць факты, калі невядомыя ўзброеныя асобы забіраюць з выбарчых участкаў бюлетэні, пячаткі выбарчых камісій, а таксама скрыні для галасавання і знікаюць з імі ў невядомым напрамку. Аднак, дадала яна, нягледзячы на такія інцыдэнты, камісіі прымаюць рашэнне працягваць працы, каб забяспечыць працэс волевыяўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі