Бацька палітвязня Васіля Парфянкова трапіў у аўтааварыю (фота)

Як паведамляе сайт charter97.org, грамадскі актывіст Ілля Дабратвор на сваім аўтамабілі дапамагаў бацьку палітвязня Васіля Парфянкова адвезці рэчы ў турму да сына.





Аварыя адбылася на 58-м кіламетры гродзенскай трасы. Аўтамабіль, у якім былі Дабратвор і Парфянкоў, рухаўся з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну. Яны паспрабавалі абагнаць аўтамабіль МАЗ. Але ўдарам ветра машыну Дабратвора стала круціць і вынесла на паласу руху МАЗа.





На шчасце, усе ўдзельнікі аварыі засталіся жывыя. А вось рэчы Васілю Парфянкову перадаць не ўдалося.





Нагадаем, што 6 снежня Першамайскі суд Мінску паўторна асудзіў Парфянкова на адзін год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за парушэнне прэвэнтыўнага нагляду. Беларускія праваабаронцы назвалі яго чарговым палітвязнем.





Фота — charter97.org