Бабруйскага Леніна адправілі ў санаторый (фота)

У Бабруйску дэмантавалі помнік Леніну, які болей за паўстагоддзя прастаяў ля цэнтральнай прахадной мясцовага машынабудаўнічага заводу. 19 сакавіка помнік знялі з пастамента і перавезлі ў бабруйскі санаторый імя Леніна.

Рашэнне пра дэмантаж манумента правадыру прыняў Бабруйскі гарвыканкам — ля прахадной завода хочуць памяняць ландшафт тэрыторыі, а помнік перашкаджае гэтаму.

Помнік Леніну паставілі ля Бабруйскага машынабудаўнічага завода, бо прадпрыемства тады насіла імя правадыра. Цяпер манумент будзе “адпачываць” у санаторыі — таксама імя Леніна, піша komkur.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі