Азараў — пра тое, ці ёсць відэа атакі дронаў на расійскі самалёт

А-50 / "Ваяр"
А-50 / "Ваяр"

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў у каментары выданню "Зеркало" выказаўся наконт таго, ці ёсць відэа атакі дронаў на расійскі самалёт на аэрадроме ў Мачулішчах. У чацвер было апублікаванае толькі відэа разведкі.

"Мы пакуль захоўваем інтрыгу", — кажа Азараў. І дадае: "Усяму свой час". Рашэнне BYPOL ён ніяк не патлумачыў. Пры гэтым Аляксандр Азараў катэгарычна не дапускае, што яго маглі ашукаць з правядзеннем дыверсіі ў Мачулішчах.

"Сэнс дыверсіі быў пашкодзіць абсталяванне, а не пашкодзіць самалёт, каб ён не мог узляцець, — працягвае Азараў. — Гэты самалёт вельмі вялікі, каб яго пашкодзіць, трэба, я не ведаю, з мінамёта або гарматы страляць. А маленькія дроны, якія прадаюцца ў крамах, не могуць яго моцна пашкодзіць".

BYPOL сцвярджае, што раніцай 26 лютага ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Беларускія партызаны накіравалі на яго два дроны з выбухоўкай. BYPOL лічыць, што самалёту былі нанесены два пашкоджанні (найперш "талерцы"-радару). Тым не менш, ён змог паляцець, як мяркуецца, на рамонт у РФ (прапаганда сцвярджае, што ён у РБ, але гэта найхутчэй няпраўда).

Відэа авіяразведкі з'явілася пасля таго, як беларуская дзяржаўная прапаганда паспрабавала даказаць, што насамрэч А-50 у Мачулішчах не быў пашкоджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі