BYPOL — пра зарады і пашкоджанні на расійскім самалёце А-50 у Мачулішчах

Самалёт А-50 у Мачулішчах / twitter.com/GianlucaMezzo
Самалёт А-50 у Мачулішчах / twitter.com/GianlucaMezzo

BYPOL пасля з'яўлення здымкаў аэрадрома ў Мачулішчах, зробленых спадарожнікам, выказаўся пра пашкоджанні на расійскім самалёце А-50. Сцвярджаецца, што іх два. Яны нанесены зарадамі выбуховага рэчыва (па 200 гр у тратылавым эквіваленце кожны), скінутага з дронаў вытворчасці кампаніі DJI (яны былі "пераабсталяваныя ў дроны-камікадзэ саматужным спосабам"). Дадаецца, што "ў якасці паражальнага элемента выкарыстаны металічныя шары" — каля 200 на кожны зарад.

Аналізуючы здымкі, зробленыя са спадарожніка, BYPOL лічыць, што адным зарадам "пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя, а менавіта лакатар". Таксама бачнае "пашкоджанне ў раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй часткі, паблізу насавога адсека". Выказваецца меркаванне, якія пашкоджанні маглі быць нанесены і якія не бачныя на фота. У любым разе рамонтна-аднаўленчыя працы для А-50 неабходныя. 

Раніцай 26 лютага ў Мачулішчах пад Мінскам быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў заявіў, што атаку на аэрадром з дапамогай дронаў здзейснілі беларускія партызаны (удзельнікі плана "Перамога"). Улады РБ пра акцыю маўчаць.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі