Аўтара тг-канала "Армія з народам" 38 сутак утрымліваюць у ШІЗА

Сяргей Коршун / "Вясна"
Сяргей Коршун / "Вясна"

Палітвязня блогера тг-канала "Армія з народам" і былога супрацоўніка міліцыі Сяргея Коршуна 38 сутак утрымліваюць у штрафным ізалятары за "парушэнне правілаў унутранага распарадку". Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Мужчыну затрымалі 21 ліпеня 2020 году. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ў "арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У лютым стала вядома, што артыкул Коршуну перакваліфікавалі на "масавыя беспарадкі".

7 мая 2021 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд: Сяргей Коршун асуджаны на 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сяргей цягам дзесяці гадоў служыў у міліцыі. Прыкладна дзесяць гадоў таму пайшоў па ўласным жаданні ў званні капітана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі