Atlas Weekend 2019: тлумачым, чаму варта наведаць фэст у Кіеве

Atlas Weekend 2019: тлумачым, чаму варта наведаць фэст у Кіеве

Гэтым летам з 9 да 14 ліпеня ў Кіеве зноў адбудзецца самы маштабны музычны фестываль Украіны і адзін з самых прыкметных опэн-эйраў Усходняй Еўропы Atlas Weekend 2019.

Atlas Weekend —  гэта падзея, якая спалучае музыку, актыўны адпачынак, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і стрыт-фуд.

Па словах арганізатараў, мэта фестывалю — адкрыць людзям розных густаў сучасную фестывальную культуру і сцерці межы гарадоў, краін і стэрэатыпаў.

 

Atlas Weekend 2019: тлумачым, чаму варта наведаць фэст у Кіеве

Штогод у сярэдзіне лета на фэсце выступае больш за 250 папулярных выканаўцаў розных жанраў, каб кожны з сотняў тысяч наведвальнікаў сустрэўся з героямі ўласнага плэй-ліста альбо знайшоў для сябе нешта новае. Placebo, Kasabian, The Chemical Brothers, The Prodigy — непоўны спіс легендаў сусветнай сцэны, якія ўжо выступілі на сцэнах фестывалю.

Хэдлайнеры сёлетняга Atlas Weekend 2019 ужо анансаваныя. Склалі для вас топ-3:


1. Брытанец Ліям Галахер — легендарны голас Oasis. Пасля распаду Beady Eye і працяглага маўчання ён уварваўся ў брытанскія чарты з сінглам Wall of Glass  і дэбютным сольным альбомам As You Were.

2. Black Eyed Peas — 16-кратныя намінанты “Грэмі” і рэкардсмены чарта Billboard. Пасля ўз'яднання ў 2016-м гурт з ЗША вярнуўся да вытокаў і запісаў альбом у жанры альтэрнатыўны хіп-хоп. Зараз у калектыву першапачатковы склад (трыа без Фэргі) і першапачатковая назва (без часткі “The”).

3. Амерыканскі дуэт The Chainsmokers — уладальнікі “Грэмі” за найлепшы танцавальны запіс, аўтары суперхітоў Closer, Don't Let Me Down, Something Just Like This. Электронныя хітмэйкеры, вядомыя сваімі калабарацыямі з Coldplay, Tiesto, 5 Seconds of Summer і Halsey.

Таксама выступяць: Сплин, Michael Kiwanuka, UNKLE, ATB, Tom Walker, Tom Odell, The Subways, The Vaccines, Noisia, Bhad Bhabie, Dub FX, Netta, The Hardkiss, Our Last Night, Little Big і многія іншыя.

А ўжо 5 чэрвеня ў Мінску пройдзе прэпаці фестывалю. У клубе Re:public выступяць украінскія рок-зоркі O.Torvald, а таксама беларусы Nizkiz, Nite Nite Nite і Лера Яскевіч. Пачатак у 18:00. Уваход вольны!   

 

Atlas Weekend 2019: тлумачым, чаму варта наведаць фэст у Кіеве

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі