Асудзілі "баксёра", які збіў сем чалавек у краме і на вуліцы ў Гомелі

Нагадаем, здарэнне адбылося 30 чэрвеня. Малады чалавек выйшаў на вуліцу "практыкавацца" на прахожых у стане алкагольнага ап'янення. Сярод сямі збітых аказаліся тры жанчыны, адной з іх ён зламаў рабро.



У той жа дзень міліцыянты затрымалі зламысніка. Ён тлумачыў свае дзеянні тым, што пасля ўжывання алкагольных напояў губляе над сабой кантроль. Пры гэтым сам вельмі негатыўна адносіцца да аматараў спіртнога.



На судзе "спартовец" цалкам прызнаў сваю віну, прынёс прабачэнні пацярпелым. Апошнія пагадзіліся на прымірэнне і адмовіліся ад матэрыяльных прэтэнзій, інфармуе БЕЛТА.



Тэрмін, які малады чалавек ужо правёў за кратамі, яму будзе залічаны. Таму выйсці на волю ён зможа напярэдадні навагодніх святаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі