Вы тут

Арына Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў Рыме 17-гадовай Коры Гаўф

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме. Чацвёртая ракетка свету саступіла ў двух сэтах 17-гадовай амерыканцы Коры Гаўф, 35-й у сусветным рэйтынгу — 5:7, 3:6. Паядынак працягваўся паўтары гадзіны. Саперніца скарысталася шматлікімі памылкамі беларускі.

Сабаленка стартавала на турніры адразу з другога круга і не без цяжкасцяў перамагла іспанку Сару Сарыбес-Торма (51) — 7:5, 6:1.

Коры Гаўф / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.