Аршанцы не бралі дармовыя планшэты для дзяцей, бо спалохаліся

Аршанцы не бралі дармовыя планшэты для дзяцей, бо спалохаліся

21 снежня  школьнікаў з горада Барань і гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне наведалі першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і бізнэсовец Віктар Пракапеня. Яны падарылі вучням 600 планшэтаў, піша nn.by.

На планшэтах усталяваны спецыяльны дадатак, распрацаваны кампаніяй Facemetrics. Гэтая праграма кантралюе час працы дзяцей за планшэтам з дапамогай "камп'ютарнага зроку". Праграма распазнае рухі вачэй школьніка і рэагуе на іх. Каб пачаць нейкую гульню, школьнік мусіць спачатку зрабіць хатняе заданне або прачытаць нейкі тэкст для развіцця. Праграма здольная разумець, калі дзіцяці сумна, якія прадметы яму найбольш падабаецца і г.д. Усё гэта дапамагае заахвочваць дзіця да вучобы. 

На гэты дабрачынны праект было вылучана каля 250 тысяч долараў. 

Аднак высветлілася, што праект ледзь не сарваўся...праз боязь бацькоў школьнікаў. Сённяшні візіт прадстаўнікоў Фонду Пракапені — ужо другі. У першы іх прыезд многія аршанцы проста адмовіліся браць планшэты. Адны не верылі, што такую тэхніку даюць бясплатна. "Я не буду браць, бо вы потым скажаце, што мы скралі яго і напішаце заяву ў міліцыю. Бо рэч дарагая — як гэта бясплатна?" — казалі яны. Іншыя палічылі, што за дзецьмі будуць сачыць і што на іх адпрацоўваюць нейкія шпіёнскія праграмы. 

Выявілася, што бацькі спалохаліся дакумента, які ім далі на подпіс: у ім прапісанае папярэджанне, што праграма будзе фіксаваць твар дзіцяці на відэа і перасылаць яго на сервер. Гэта неабходна для аналізу руху вачэй, які праводзіць штучны інтэлект. 

Аднак растлумачыць усё бацькам і супакоіць іх удалося толькі з другой спробы. 

Аршанцы не бралі дармовыя планшэты для дзяцей, бо спалохаліся
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі