Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі стаў грамадзянінам РБ праз 30 гадоў служэння

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый / УУС Віцебскага аблвыканкама

Праз больш як 30 гадоў служэння ў Беларусі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый стаў нарэшце грамадзянінам Беларусі. Пра гэта паведаміла ў сваім тг-канале УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выявилася, што з часу распаду СССР святар меў расійскае грамадзянства. "Па вяртанні на радзіму яго не пакідала думка аб аднаўленні грамадзянства Беларусі ў парадку рэгістрацыі", — кажуць у віцебскай міліцыі. Нарэшце праз 30 гадоў гэтая думка здолела ўвасобіцца ў жыццё...

Архіепіскап Дзімітрый (свецкае імя Мікалай Драздоў) нарадзіўся ў Бабруйску ў 1953 годзе. У 1978-м закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю і жыў у Расіі. У 1989 годзе стаў епіскапам Полацкім і Віцебскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі