Археолагі даведаліся, адкуль паходзілі старажытныя радзімічы

Археолагі даведаліся, адкуль паходзілі старажытныя радзімічы

Археолагі знайшлі пацверджанне летапісных звестак пра з’яўленне радзімічаў на тэрыторыі Беларусі. Як паказала археалагічная экспедыцыя студэнтаў-гісторыкаў Магілёўскага дзяржуніверсітэту імя Аркадзя Куляшова, якая праходзіць каля Чэрыкава, продкі радзімічаў прыйшлі на Палессе з заходняй Украіны і ўсходняй Польшчы.

Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Аўласовіч, у курганных пахаваннях тысячагадовай даўніны сустракаюцца як сляды крэмацыі, уласцівай паганцам, так і інгумацыя, якая сведчыць пра далучэнне тагачаснага насельніцтва Пасожжа і Падняпроўя да хрысціянскай веры.

У адным з курганаў археолагі знайшлі сляды захавання паводле абраду, які сустракаўся на тэрыторыі Жытомірскай вобласці Украіны і Румыніі. Ён характэрны для VIII — X стагоддзяў для тэрыторыі ад Румыніі да ўсходняй Польшчы — Падляшша. Гэта значыць, што продкі радзімічаў прыйшлі менавіта з гэтых земляў да Дняпра і Сожа. Ужо на беларускіх землях яны прынялі хрысціянства і сталі звацца радзімічамі.

Спецыялісты абапіраліся на звесткі летапісца Нестара, які згадваў, што радзімічы прыйшлі “з-пад ляхаў”. Цяпер атрыманыя археалагічныя звесткі аб іх прарадзіме.  

 

 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі