Вы тут

Арганізатаркі выставы, прысвечанай медыкам, апынуліся за кратамі

Наталля Трэніна / Еўрарадыё

У Мінску арганізатаркі выставы пра медыкаў "Машына дыхае, а я — не", апынуліся за кратамі. Як паведамляе TUT.by, была затрымана на 72 гадзіны і знаходзіцца на Акрэсціна актывістка грамадскага аб'яднання "Звяно" Наталля Трэніна. У яе кватэры прайшоў ператрус. На Акрэсціна знаходзіцца і кіраўніца "Звяна" Таццяна Гацура-Яворская. Ператрусы прайшлі і ў яе кватэры, і ў офісе арганізацыі. Затрыманая і актывістка "Звяна" Юлія Сяменчанка. У яе дома таксама правялі ператрус.

Пакуль дакладна невядома, у чым абвінавачваюць Трэніну, Гацура-Яворскую і Сяменчанка.

Выстава "Машына дыхае, а я — не" прысвячалася беларускім медыкам і праблемам, з якімі яны сутыкнуліся летась. Экспазіцыя з працамі вядомых фатографаў і мастакоў адкрылася ў прасторы "Месца" 30 сакавіка, а 1 красавіка санстанцыя, ратавальнікі знайшлі парушэнні і закрылі выставу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.