Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча паклалі на планавую аперацыю

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча паклалі на планавую аперацыю

Кіраўніка беларускай каталіцкай царквы, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі. Як паведамляе партал Catholic.by, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі чакае планавай аперацыі на пазваночніку. У лякарні ён з 10 сакавіка.

Вернікаў і людзей добрай волі просяць згадаць пра арцыбіскупа ў малітвах і ў вялікапосных пастановах, “просячы аб паспяховай аперацыі і хутчэйшым вяртанні здароўя”.

Падчас адсутнасці мітрапаліта яго абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генеральны вікарый — біскуп Юрый Касабуцкі.

Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 73 гады. Яго арцыпастарская служба ў Беларусі пачалася ў 2007 годзе. Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сіноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду “Справядлівасць і мір”. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі