Вы тут

Арцыбіскуп Кандрусевіч падняўся пасля аперацыі

Тадэвуш Кандрусевіч / Catholic.by

Кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падняўся пасля аперацыі, піша сайт catholic.by. 

Раніцай 13 сакавіка яму зрабілі планавую аперацыю на пазваночніку, яна прайшла без ускладненняў.

Да вечара іерарх апрытомнеў пасля наркозу, але пры гэтым адчуваў моцны боль. 

Аднак ужо на наступны дзёнь ён паведаміў: "Сёння па рэкамендацыі лекараў стаў на ногі і пахадзіў па палаце. Рана яшчэ баліць, але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля аперацыі я магу хадзіць. Дзякуй за малітвы і салідарную падтрымку!"

Пакуль невядома, наколькі зацягнецца перыяд рэабілітацыі. 73-гадовы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў лякарні з 10 сакавіка.