Аранжавы ўзровень небяспекі: сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд у аўторак

Галалёдзіца захаваецца 13 снежня ў многіх раёнах Беларусі / pixabay
Галалёдзіца захаваецца 13 снежня ў многіх раёнах Беларусі / pixabay

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з прычыны галалёдзіцы на аўторак, 13 снежня. Асабліва ўважлівымі трэба быць жыхарам паўднёва-ўсходніх раёнаў Беларусі, у большасці з іх на дарогах будзе слізка. У іншых рэгіёнах таксама варта быць акуратнымі — і там месцамі захаваецца галалёдзіца.

"Надвор'е будзе вызначаць тылавая частка цыклона з цэнтрам над краінамі Балтыі. Перавага хмарнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег", паведамілі ў беларускім Гідраметцэнтры.

Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. А месцамі па паўночным захадзе краіны — моцны парывісты.

Ноччу тэмпература паветра апусціцца да -2...-8°С. Днём максімальная тэмпература паветра складзе 0...-5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі