Вы тут

Апублікаваны змест 28 саюзных праграм, узгодненых Лукашэнкам і Пуціным

Аляксандр Лукашэнка паказвае ў Маскве аб'ём зробленай працы / Reuters

Апублікаваны змест 28 саюзных праграм, узгодненых 9 верасня ў Маскве Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. У пятніцу яны былі ўхвалены ў Мінску саўмінам саюзнай дзяржавы. З беларускага боку прысутнічаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, з расійскага боку — прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Яны прынялі сумесную заяву з "прынцыповымі задачамі саюзнага будаўніцтва".

"Ухвалены рашэнні аб паглыбленні інтэграцыі на аснове 28 саюзных праграм, яны ўсе ўзгоднены",цытуе словы Мішусціна ТАСС. Паводле яго слоў, згаданыя праграмы "вызначаюць дакладную траекторыю сумеснай працы практычна ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці".

Дагэтуль змест "саюзных праграм", якія абмяркоўваліся ўрадамі і кіраўнікамі краін, не публікаваўся. Іх плануюць прыняць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, прызначанага на 4 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.