Лукашэнка і Пуцін могуць падпісаць саюзныя праграмы 4 лістапада

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 9 верасня ў Маскве ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы​ / Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 9 верасня ў Маскве ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы​ / Reuters

Саюзныя праграмы, якія напярэдадні ўзгаднілі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, могуць быць падпісаны ўжо 4 лістапада.

Раней паведамлялася, што падпісанне адбудзецца ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. У пятніцу ў Мінску Лукашэнка заявіў, што гэта пасяджэнне запланавана, як мяркуецца, на 4 лістапада.

"Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэтае мерапрыемства — Вышэйшы дзяржсавет", — заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным. Бастрыкін знаходзіцца ў Мінску з візітам.

Учора ў Маскве Пуцін і Лукашэнка абвясцілі, што ўзгаднілі ўсе 28 саюзных праграм. Дамовіліся аб стварэнні адзіных рынкаў газу, нафты і электраэнергіі, аб роўным доступе да дзяржзамоваў і дзяржзакупак і аб тым, што Цэнтрабанк Расіі і Нацбанк Беларусі "павінны гарманізаваць грашова-крэдытную палітыку, дамагчыся інтэграцыі плацежных сістэм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі