Вы тут

Капітуляцыя ці прафанацыя: апошнія падзеі абмяркоўваем з Ягорам Лебядком

Ягор Лебядок / Еўрарадыё

Пятая з пачатку года сустрэча Лукашэнкі з Пуціным скончылася, паводле іх заяў, канчатковым “узгадненнем” усіх 28 дарожных мап па інтэграцыі Беларусі і Расіі. Такі вось “падарунак” расійскаму і беларускаму народам быў зроблены напярэдадні парламенцкіх выбараў у Расіі і на фоне распачатых вучэнняў “Захад-2021”.

Ці азначае “ўзгадненне” Пуціным і Лукашэнкам “усіх 28 дарожных мап” тое, што гэта пытанне канчаткова вырашанае і закрытае? Былі перамовы ў Маскве чарговым пусканнем “пылу ў вочы” альбо там сапраўды прынялі лёсавызначальныя рашэнні? Ці стануць наваствораныя беларуска-расійскія навучальныя цэнтры базамі “іхтамнетаў” для Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.