Апублікаваны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2017 годзе

Апублікаваны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2017 годзе

У Беларусі апублікаваны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах у 2017 годзе. ЦТ будзе праходзіць ад 12 чэрвеня да 2 ліпеня.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале паведамляецца, што графік устаноўлены пастановай Мінадукацыі ад 31 сакавіка 2017-га. Паводле гэтага дакумента, даты ЦТ сёлета наступныя:

Беларуская мова — 12 чэрвеня, панядзелак;

Руская мова — 14 чэрвеня, серада;

Грамадазнаўства — 16 чэрвеня, пятніца;

Матэматыка — 18 чэрвеня, нядзеля;

Біялогія — 20 чэрвеня, аўторак;

Замежная мова — 22 чэрвеня, чацвер;

Хімія — 24 чэрвеня, субота;

Фізіка — 26 чэрвеня, панядзелак;

Гісторыя Беларусі — 28 чэрвеня, серада;

Геаграфія — 30 чэрвеня, пятніца;

Сусветная гісторыя (найноўшы час) — 2 ліпеня, нядзеля.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне прызначаная з 30 красавіка да 3 чэрвеня. ЦТ будзе пачынацца (у тым ліку і ў рэзервовыя дні) а 11-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі