Вы тут

Апублікаванае відэа з катом Асанжа: з жывёлай усё добра

Скрыншот

Арганізацыя Wikileaks апублікавала ў Твітэры відэа з катом Джуліяна Асанжа, які апошнія некалькі гадоў жыў з ім у амбасадзе Эквадора ў Лондане. Жывёлу знялі на фоне тэлевізара, па якім транслюецца затрыманне Асанжа 11 красавіка.

У подпісе да твіта гаворыцца, што Асанж у сярэдзіне кастрычніка папрасіў сваіх адвакатаў забраць ката з амбасады.

Раней гадаванец меў уласны акаунт у Твітэры, але апошнім часам ён не абнаўляўся, піша meduza.io

Джуліян Асанж хаваўся ў амбасадзе Эквадора ў Лондане амаль сем гадоў. 11 красавіка Эквадор пазбавіў яго абароны і паліцыя змагла затрымаць знакамітага выкрывальніка. У Вялікабрытаніі Асанжу пагражае да года турмы за парушэнне правілаў вызвалення пад заклад. А ЗША патрабуюць выдаць Асанжа па справе аб публікацыі сакрэтных дакументаў. Там яму пагражае да 5 гадоў зняволення.