У Джуліяна Асанжа здарыўся інсульт у лонданскай турме строгага рэжыму

Джуліян Асанж / Getty Images
Джуліян Асанж / Getty Images

У заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа адбыўся інсульт у лонданскай турме строгага рэжыму Белмарш, паведамляе Daily Mail у нядзелю.

Гэта здарылася яшчэ ў кастрычніку, калі Ассанж даваў паказанні ў Высокім судзе па відэасувязі з Белмаршу. Зняволены лічыць, што інсульт адбыўся з-за стрэсу і агульнага пагаршэння ягонага здароўя.

Раней Высокі суд Лондана дазволіў экстрадаваць Асанжа ў ЗША. 10 снежня Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла супраць гэтага рашэння. Федэрацыя таксама звярнулася да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з заклікам спыніць пераслед Асанжа па палітычных матывах і зняць з яго ўсе абвінавачанні.

Заснавальнік WikiLeaks змешчаны ў лонданскую турму Белмарш за тое, што парушыў умовы вызвалення пад заклад. У ЗША супраць Асанжа вылучаны 18 крымінальных абвінавачанняў, яму пагражае да 175 гадоў турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі