Апеляцыйны камітэт БФФ не вынес рашэння па “справе Верамко”

Апеляцыйны камітэт БФФ не вынес рашэння па “справе Верамко”

Апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола ў чацвер, 9 лістапада, не вынес рашэння па “справе Верамко”. Яго адклалі на пятніцу, пасяджэнне пачнецца ў 18.00, піша “Прессбол”. Між тым да канца чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе засталіся толькі два туры. Як вядома, у апеляцыйны камітэт БФФ уваходзяць чатыры чалавекі: адвакаты Яўген Маліноўскі і Аляксандр Назараў (старшыня камітэта), прадпрымальнік Андрэй Балабін і тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі. Ім, нібыта, спатрэбілася дадатковая інфармацыя па "справе Верамко".

БАТЭ спадзяецца на вяртанне 3 ачкоў, адабранай перамогі над “Слуцкам” (6:0). За прысутнасць у заяўцы на гульню брамніка Сяргея Верамко, які своечасова не аплаціў штраф за дыскваліфікацыю, барысаўчанам залічылі тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3. Як вядома, у чэмпіянаце Беларусі лідыруе салігорскі “Шахцёр” — 65 ачкоў, мінскае “Дынама” мае 62, БАТЭ — 61 ачко. У выпадку вяртання 3 ачкоў барысаўчане выйшлі б на другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі