Дысцыплінарны камітэт БФФ прысудзіў БАТЭ тэхнічную паразу ў матчы са "Слуцкам"

Дысцыплінарны камітэт БФФ прысудзіў БАТЭ тэхнічную паразу ў матчы са "Слуцкам"

У Доме футбола 12 кастрычніка адбылося пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола (БФФ). Разглядалася так званая "справа Верамко".

Камітэт прысудзіў БАТЭ тэхнічную паразу ў матчы са "Слуцкам" з лікам 0:3, піша "Прессбол". Прычынай называецца неправамерная заяўка на гульню запаснога брамніка Сяргея Верамко. Гэта азначае, што барысаўскі клуб пазбавіцца трох ачкоў у чэмпіянаце краіны.

Рашэнне Дысцыплінарнага камітэта можа быць абскарджаная.

За шэсць тураў да канца першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі займае “Шахцёр” з 56 ачкамі. БАТЭ мае 54 ачкі і займае другое месца. На трэцім месцы — мінскае “Дынама”, 52  ачкі. Цяпер барысаўскі клуб адкаціцца на трэцяе месца, а ад лідара чэмпіянату БАТЭ будзе аддзяляць пяць ачкоў. 

Мінскае "Дынама" і "Слуцк" звярнуліся ў БФФ з нагоды сітуацыі, якая склалася ў матчы БАТЭ-"Слуцк" у 23-м туры чэмпіянату. На гульню 23 верасня, якая скончылася перамогай БАТЭ з лікам 6:0, быў заяўлены брамнік БАТЭ Сяргей Верамко. 

6 жніўня падчас матча "Мінск" — БАТЭ Верамко ўжыў фізічную сілу да Віталя Севасцьяніка. За гэта брамніка БАТЭ дыскваліфікавалі на пяць матчаў і аштрафавалі на 1150 рублёў (50 базавых велічыняў). Пяць матчаў скончыліся акурат перад паядынкам БАТЭ са "Слуцкам". Але Верамко да таго часу не аплаціў штраф. Згодна з рэгламентам, часовая дыскваліфікацыя аўтаматычна працягвалася да моанту выплаты штрафа. 

Грошы на разліковы рахунак, як паведамляла фінансавы дырэктар БФФ Алена Петухова, прыйшлі 27 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі