Animal ДжаZ пераспявалі "Без Бою" і пажадалі ўкраінскім гуртам вярнуцца ў Расію

Animal ДжаZ пераспявалі "Без Бою" і пажадалі ўкраінскім гуртам вярнуцца ў Расію

На фэсце "Нашэсце 2017", які прайшоў з 7 па 9 ліпеня недалёка ад вёскі Завідава Цвярской вобласці Расіі, гурт Animal ДжаZ прэзентаваў павольны і меладычны кавер на "Без Бою" — адзін з самых вядомых хітоў украінскай групы "Океан Ельзи".

"Зараз, я думаю, вы будзеце спяваць хорам... Я нават упэўнены. Мы вельмі хочам, каб гэты гурт рана ці позна вярнуўся не толькі на "Нашэсце", але і ўвогуле ў Расію, — папярэдзіў выкананне песні франтмэн Animal ДжаZ Аляксандр Красавіцкі— А пакуль іх тут няма, будзем спяваць іх песні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі