Андрэя Гайдукова перавялі ў магілёўскую калонію №19

Нагадаем, што 23-гадовага хлопца асудзілі на 1 год і 6 месяцаў зняволення. Рабочага наваполацкага "Нафтана" прызналі вінаватым у спробе ўсталяваць супрацу з ЦРУ. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.





Па словах сястры Гайдукова Марыі, якія перадае Радыё "Рацыя", сваякі вязня даведаліся пра перавод яго ў Магілёў, калі прынеслі ў следчы ізалятар перадачу. Афіцыйна ніхто нічога не паведамляў ні бацькам, ні адвакату.





Фота — vitebskspring.org