Амерыканскія вайскоўцы збілі кітайскі паветраны шар, які дрэйфаваў ля ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, піша СNN са спасылкай на Пентагон. У адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта ўпэўненыя, што гэты шар павінен быў кантраляваць вайсковыя аб'екты.
Кітай выказаў пратэст дзеянням вайскоўцаў і звінаваціў Вашынгтон у “празмернай рэакцыі”. Па заяве Пекіна, збіты беспілотны дырыжабль быў грамадзянскім даследчым суднам.
“Яго маршрут над Злучанымі Штатамі пралягаў паблізу шматлікіх патэнцыйна ўразлівых месцаў, што супярэчыць тлумачэнню ўрада КНР пра тое, што гэта быў метэазонд”, — цытуе CNN крыніцу ў администраици прэзідэнта.
Прэзідэнт Джо Байдэн назваў місію амерыканскіх вайскоўцаў паспяховай. Ён сказаў, што атрымаў інфармацыю пра шар у сераду і загадаў збіць яго як мождно хутчэй. Было прынята рашэнне не збіваць шар над сушай, таму што гэта палічылі занадта небяспечным.