Амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч — у лякарні ў цяжкім стане

Амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч — у лякарні ў цяжкім стане

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч трапіў у лякарню. Дыпламату стала дрэнна 22 чэрвеня. Наконт таго, што адбылося, ёсць дзве версіі.

"Наша Ніва" са спасылкай на амбасаду Сербіі ў Беларусі піша, што Кавачавічу стала дрэнна, калі ён праважаў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". У амбасадзе сцвярджаюць, што дыягназ, з якім шпіталізаваны дыпламат, пакуль невядомы — праводзяцца абследаванні.

"Хуткую" для Велькі Кавачавіча выклікалі не ў аэрапорт, а ў "Спартовую вёску" на паўднёвым захадзе Мінска. Амбасадара прывезлі ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі з падазрэннем на інсульт, але дыягназ не пацвердзіўся:

"Канчатковы дыягназ Велькі Кавачавіча гучыць так: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, пералом трох рэбраў злева, левы пнеўматоракс, стан стабільна цяжкі, у свядомасці"

 

Амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч — у лякарні ў цяжкім стане

Напярэдадні паміж Беларуссю і Сербіяй здарыўся дыпламатычны скандал. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, хаця і прыляцеў у Мінск на цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў, адмовіўся прыходзіць на стадыён. Чыноўнік патлумачыў гэта тым, што ў Гульнях як самастойная каманда ўдзельнікае Косава — тэрыторыя, якая абвясціла незалежнасць і аддзялілася ад Сербіі. Сербы дагэтуль не прызнаюць незалежнасць Косава і лічаць гэтую тэрыторыю часткай сваёй краіны.

"Мне было вельмі складана сказаць гаспадару Гульняў, што я не буду прысутнічаць на цырымоніі, таму што я ведаю, колькі ён працаваў і як гэта для яго важна, — патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Сербіі, маючы на ўвазе Аляксандра Лукашэнку. — Ён пасадзіў Мядзведзева з аднаго боку, а з другога боку хацеў пасадзіць мяне. Гэта вялікі гонар. Ён сказаў мне, што не пойдзе на стадыён без мяне. Мне было цяжка бачыць, як ён ледзь не заплакаў, калі я сказаў, што мы не можам прысутнічаць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі