АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі

АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі

АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці ў Мінску, без масак і з сем'ямі. Прэс-служба сталічнай міліцыі распавяла пра эскурсію для амапаўцаў і іх блізкіх, якую 27 студзеня правяла прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Асаблівую цікавасць гасцей выклікалі залы ў палацы, у якіх праходзілі саміты і перамовы. Байцы АМАП рабілі шмат фота і не хавалі свае твары, што ў апошнія паўгода стала рэдкасцю.

Як вядома, Лукашэнка заявіў, што не сыдзе з пасады, пакуль яму не скажа пра такую неабходнасць "апошні амапавец". Ён неаднаразова наведваў гэтае падраздзяленне мінскай міліцыі, якое актыўна ўдзельнічала і ўдзельнічае ў разгонах пратэстаў. Ніхто з амапаўцаў не быў прыцягнуты да адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі
Амапаўцы і іх блізкія ў Палацы Незалежнасці / @police_minsk
АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі
@police_minsk
АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі
АМАП прыйшоў у Палац Незалежнасці, без масак і з сем'ямі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі