Амаль палова беларускіх пенсіянераў сутыкаюцца з махлярамі

Да каго беларускія пенсіянеры звернуцца па дапамогу, сутыкнуўшыся з махлярамі?

Да каго беларускія пенсіянеры звернуцца па дапамогу, сутыкнуўшыся з махлярамі? / pixabay

Амаль палова беларускіх пенсіянераў сутыкаецца з махлярствам, вынікае з апытання, праведзенага спецыялістамі беларускай Акадэміі Навук.

"Дадзеныя апытання паказалі, што з выпадкамі махлярства сутыкаліся 43,8% апытаных пенсіянераў, не сутыкаліся – 56,2 %. Пры гэтым 16,4% адзначылі, што пацярпелі ад дзейнасці махляроў", — гаворыцца ў паведамленні.

Большасці апытаных, якім давялося размаўляць з махлярамі, удалося не паддацца на іх хітрыкі. Без шкоды такія зносіны прайшлі для 83,6% пенсіянераў, якія паўдзельнічалі ў апытанні.

Большасць апытаных, сутыкнуўшыся з махлярамі, лічаць за лепшае звярнуцца ў міліцыю (78, 2%). Яшчэ каля 11% аддаюць перавагу звярнуцца па дапамогу сяброў або сваякоў. У службу сацыяльнай абароны звяртаюцца 1,5% апытаных, у грамадскія арганізацыі — 0,3%.

А яшчэ каля 6% апытаных пенсіянераў сказалі, што наогул не стануць звяртацца па дапамогу, калі сутыкнуцца з махлярамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі