Амаль 53% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі штодня глядзіць TV

Амаль 53% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі штодня глядзіць TV

Амаль 53% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў штодня глядзяць тэлебачанне. Такія вынікі даследавання за кастрычнік 2018 года апублікавала кампанія Gemius. Вынікі даследавання ахопліваюць 75% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі ва ўзросце ў 15-74 гады.

З графіку вынікае, што 52,81% інтэрнэтчыкаў глядзіць тэлевізар штодня, а 13,36% — не глядзіць яго ўвогуле. Радзей за раз у месяц глядзіць яго яшчэ 5,51%

Сярод тых, хто глядзіць тэлевізар штодня, 51,98% складаюць мужчыны, а 48,02% — жанчыны. Дарэчы, сярод тых хто не глядзіць TV увогуле, мужчын — 54,02%, а жанчын — 45,98%. Жанчыны складаюць большасць сярод тых хто глядзіць тэлевізар раз на тыдзень або некалькі разоў за месяц. 

Сярод тых, хто глядзіць тэлебачанне штодня, найбольш людзей ва ўзросце 35-44 гады — 25,41%, а найменшую колькасць складае аўдыторыя ад 15 да 24 гадоў — 10,93%. Маладая аўдыторыя (15-24 гады) складае большасць сяроды тых, хто не глядзіць тэлевізар зусім — 32,33%.

Сярод мінскіх інтэрнэтчыкаў не глядзяць тэлевізар увогуле 39,98%, а глядзяць штодня 26,62%. У гарадах і населеных пунктах, дзе пражывае менш за 50 тысяч чалавек, 26,03% інтэрнэтчыкаў глядзяць тэлевізар штодня, а не глядзяць увогуле — 16,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі