Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем пратэставалі новы камбайн (відэа)

31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскую агароднінную фабрыку. Ён запатрабаваў разабрацца з цэнамі на беларускую гародніну ў крамах. Таксама кіраўнік дзяржавы паставіў задачу за пяць гадоў вырашыць пытанне забеспячэння насельніцтва цяплічнай прадукцыяй.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнку азнаёмілі з новым камбайнам, які выпусціў "Гомсельмаш". Яму распавялі пра тэхнічныя характарыстыкі машыны. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем пратэставалі камбайн, праехалі на ім. Кіраўніку дзяржавы машына спадабалася і ён даручыў з наступнага года пачаць яе выпуск. Лукашэнка заклікаў выпускаць толькі якасную прадукцыю.

На першым відэа гэты момант гл. ад 1.24.


Фота: БЕЛТА, відэа: СТВ, АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі