Лукашэнка патрабуе разабрацца з цэнамі на беларускую гародніну ў крамах

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 31 ліпеня, наведаў Мінскую агароднінную фабрыку і зрабіў шэраг заяваў. Ён звярнуў увагу на тое, што беларуская гародніна пасля таго, як трапляе ў гандлёвыя сеткі, даражэе ў два разы. Лукашэнка лічыць, што гэта недапушчальна, ён загадаў разабрацца з фармаваннем рознічных цэнаў на гародніну, паведамляе БЕЛТА.

"Хто ў кішэню кладзе грошы за гэтую прыгажосць?", — спытаўся кіраўнік дзяржавы ў прысутных, паказваючы на памідоры і гуркі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за пяць гадоў вырашыць пытанне забеспячэння насельніцтва цяплічнай прадукцыяй. Паводле яго слоў, цяпліц у краіне трэба пабудаваць столькі, колькі трэба (у тым ліку, каб выключыць імпарт) і зрабіць іх па самых сучасных тэхналогіях. Лукашэнка выказаў меркаванне, што цяпліцы трэба будаваць вакол Мінска, каб забяспечыць жыхароў сталіцы таннай прадукцыяй.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі