Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у сталіцу Казахстана (фота, відэа)

19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у сталіцу Казахстана Астану з рабочым візітам. Ён працягнецца два дні. Лукашэнка будзе мець сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, Нурсултанам Назарбаевым. Таксама адбудзецца трохбаковая сустрэча лідараў Беларусі, Казахстана і Расіі.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін будуць гаварыць на тэму гандлёва-эканамічных дачыненняў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Гаворка пойдзе і пра пытанні міжнароднай палітыкі. Раней стала вядома, што будзе абмеркаваная і сітуацыя ва Украіне.

Нагадаем, меркавалася, што сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расіі пройдзе ў Астане 12 сакавіка, але яе перанеслі. У Маскве адмаўлялі, што прычынай стала хвароба Пуціна.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі