Вы тут

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні

Генадзь Салавей / gp.by

Генадзь Салавей стаў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Дагэтуль ён выконваў абавязкі старшыні, а раней быў яго першым намеснікам. Салавей 1963 года нараджэння, ураджэнец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасада старшыні Гомельскага аблвыканкама стала вакантнай пасля таго, як вясной сёлета Уладзімір Дворнік быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра. 

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне намесніка міністра прамысловасці Дзмітрыя Корчыка гендырэктарам Беларускага металургічнага завода, а таксама прызначэнне начальніка Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванню дыпкорпусу і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвісу" Упраўлення справамі прэзідэнта Аляксандра Асмалоўскага на пасаду старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў свайго памочніка-інспектара па Віцебскай вобласці. Ім стаў Анатоль Ліневіч, які працаваў старшынёй Копыльскага райвыканкама.

Начальнік упраўлення Лідскага райвыканкама Аляксандр Кадлубай стаў намеснікам міністра адукацыі. Дырэктар Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Несцяровіч прызначаны першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі.

Андрэй Якабсон стаў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі, Канстанцін Жыгуцкі — старшынёй Асіповіцкага райвыканкама, Сяргей Міхалта — старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама. Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя прызначэнні можна пачытаць тут.