Вы тут

Аляксандр Лукашэнка пра размову з Майкам Пампеа: нічога ён ад мяне не патрабаваў

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз расказаў пра сваю тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа, якая адбылася 24 кастрычніка. Лічыцца, што па выніках гэтай размовы быў вывезены з Беларусі паліттэхнолаг Віталь Шкляраў.

Аднак паводле версіі Лукашэнкі, якую ён сёння агучыў, Пампеа ў яго нічога не патрабаваў, паведамляе БЕЛТА:

"У нас (Валерый Паўлавіч ведае) з ім вельмі добрыя адносіны. Усё, што пішуць у Telegram-каналах, — гэта лухта. Нічога ён ад мяне не патрабаваў, была вельмі цёплая, добрая такая размова. Але я яму наўпрост сказаў, па-сяброўску: "Майк, нягледзячы на гэта, я ж разумею, што адбываецца". І я яго папярэдзіў: калі толькі там тузануцца з боку Польшчы, Літвы і, можа, Украіны (гэта нават не абмяркоўваецца, ім не да гэтага), а вось палякі і літоўцы, у асноўным палякі (што там літоўцы — арміі няма), — ну, мы будзем адказваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.